Востраў надзеі, рэпартаж

Непадалёк вёскі Сынкавічы вось ужо пяць стагоддзяў стаіць царква - адная з першых абарончых святыняў у Вялікім Княстве Літоўскім. Існуе легенда, што царкву заснаваў вялікі князь Вітаўт на знак падзякі: яму ўдалося ўратавацца ў бліжэйшых лясах ад пераследу Ягайлы. Насамрэч царкву ў Сынкавічах заснаваў у пачатку XVI ст. , імаверна, знаны гетман Астрожскі, фундатар дзвюх праваслаўных святыняў у Вільні - таксама абарончага выгляду. Але нашую ўвагу звярнула не гісторыя царквы, а лёс звычайных людзей, якія дзякуючы малітвам у мурах Сынкавіцкае царквы знайшлі новы сэнс жыцця. рэж. Арцём Лобач, 2016 г. , Беларусь

Глядзі больш