Хутар Коннэ (Chutor Konne), д/ф

Падчас Другое сусветнае вайны 12 - гадовая Владыслава дапамагла габрэям. Праз шмат гадоў у хутар Коннэ прыехалі з Назарэту нашчадкі ўратаваных спадарыняю Владыславаю людзей. Разам яны адзначаюць 60 - ую гадавіну паўстання ў Беластоцкім гета. Для гасцей гэта падарожжа ў цяжкае мінулае свайго народу, а таксама крыніца эмоцыяў. У архіве Беластоку дзеці ўратаваных габрэяў знаходзяць дакументы сваіх бацькоў, даведваюцца іхныя сапраўдныя імёны, дату і месца нараджэння. Маладое пакаленне шукае карані сваіх польскіх сем’яў, такім чынам адкрываючы ўласнае мінулае. рэж. Міхал Нэканда - Трэпка (Michał Nekanda - Trepka), 2007 г. , Польшча

Глядзі больш