Браняносец (Armadillo), д/ф

рэж. Янус Мэц Пэдэрсэн (Janus Metz Pedersen), 2010 г. , Данія У складзе міжнародных вайсковых сілаў у Афганістане нясе службу і злучэнне з Даніі. Навакольная рэчаіснасць дацкіх жаўнераў настолькі кантрастуе з іхнаю паўсядзённасцю ў Еўропе, што яны страчваюць усялякую арыентацыю: не адрозніваюць цывільных афганцаў ад талібаў, дабіваюць параненых ворагаў... Фільм шакаваў Данію і выклікаў вострую дыскусію наконт мэтазгоднасці ўдзелу краіны ў афганскай аперацыі. На Канскім фестывалі стужка здабыла прыз глядацкіх сімпатыяў.

Глядзі больш