Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
20 гадоў без СССР
8 снежня 1991 г. у рэзідэнцыі «Віскулі» ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расеі ды Украіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаваў. Так званае Белавежскае пагадненне паклала канец 69-гадовай гісторыі Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублікаў. Прычым пра спыненне існавання СССР як суб'екта міжнароднага права і геапалітычнай рэальнасці абвесцілі лідары тых савецкіх рэспублікаў, якія ў 1922 г. яго і заснавалі.Станіслаў Шушкевіч узгадвае, што спачатку мэты сустрэчы ў Віскулях былі зусім іншыя. «Мы – Фокін, Краўчук, Кебіч і я – сабраліся прасіць Расею аб пастаўках нам вуглевадароднай сыравіны зімой 1991/1992 гадоў не на рыначных умовах, бо «рынак» мы не цягнулі. Вось была наша мэта – каб не замерзнуць», – распавядае палітык.
Паводле Станіслава Шушкевіча, тагачасныя лідары заходніх краінаў выказваліся супраць распаду СССР, бо апасаліся грамадзянскай вайны. «Яны думалі, што мы дурні – падзелімся і будзе бойка. Дык вось, я лічу, што ў нас хапіла і мужнасці, і розуму і падзяліцца, і не пабіцца, не праліць ні кроплі крыві. Потым ужо назвалі гэта «белавежскім кансенсусам», «шэдэўрам дыпламатыі канца ХХ стагоддзя», – распавядае ён.
Праз 13 дзён, 21 снежня, у Алма-Аце кіраўнікі 11 новых суверэнных дзяржаваў (акрамя Прыбалтыйскіх краінаў і Грузіі) падпісалі пратакол да Пагаднення аб стварэнні СНД, у якім падкрэслілі, што Азербайджанская Рэспубліка, Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кіргізская Рэспубліка, Рэспубліка Малдова, Расейская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан, Туркменістан, Рэспубліка Узбекістан і Украіна на раўнапраўных пачатках утвараюць Садружнасць Незалежных Дзяржаваў. Удзельнікі сустрэчы прынялі дэкларацыю, якая пацвердзіла прыхільнасць былых саюзных рэспублікаў да супрацы ў розных галінах знешняй і ўнутранай палітыкі, абвясціла гарантыі выканання міжнародных абавязацельстваў былога СССР. У снежні 1993 г. да СНД далучылася Грузія. Але ў 2009 г., праз год пасля ўзброенага канфлікту з Расеяй, яна пакінула гэтае міждзяржаўнае ўтварэнне.
belsat.eu






Каментары RSS