Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
"Зачыстка" у Крупках
У Крупках, дзе ў пятніцу і суботу амапаўцы беспрычынна збілі некалькі дзясяткаў чалавек, прайшлі суды. Затрыманыя атрымалі штрафы 700 тысяч рублёў.18 і 19 лістапада сталічная міліцыя завітала ў мястэчка і правяла “зачыстку” двух мясцовых клубаў. Адмыслова для гэтага разам з праваахоўнікамі прыехаў нават аўтазак. Паводле словаў сведак і пацярпелых, амапаўцы ў чорнай форме ўрываліся ў клубы і загружалі ў аўтазак усіх, хто ім не падабаўся. “Зачыстка” працягвалася, пакуль былі месцы ў аўтазаку.
“Мы сядзелі ў клубе з пляменнікам і дачкою, раптам запалілася святло, і я пачуў гук удару. Азіраюся, а там такі здаровы амапавец ударыў хлопца ў твар, ад чаго той адляцеў і галавой рассек нейкай дзяўчыне брыво, пасля чаго хлопца забралі. Забіралі людзей без усялякага прынцыпу – проста тых, хто не спадабаўся. Ніякай там бойкі не было, і п’яных асабліва таксама, яны хапалі ўсіх, хто блізка быў. Атрымліваецца, зараз ні нам, ні дзецям нашым нават схадзіць на дыскатэку нельга! Як увогуле далей жыць?” – абураецца Аляксандр, сведка падзеяў.
Былому міліцыянту Руслану пашанцавала менш: “Мы з сябрамі выйшлі з дыскатэкі ды пайшлі ў краму купіць папіць. За намі зайшлі каля 20 амапаўцаў. У краме стала цесна, і хтосьці выпадкова штурхнуў аднаго з іх. Яны пачалі крычаць на чалавека і пагражаць яму. Я зрабіў заўвагу, нагадаўшы пра дырэктыву прэзідэнта “аб ветлівым звяртанні да грамадзянаў”. Тады яны мяне скруцілі ды кінулі ў аўтазак”.
Пасля гэтага ў пастарунку амапаўцы пагражалі Руслану дубінкаю і збівалі затрыманых з ім сяброў. Паводле рапарту, Руслан напаў на 20 амапаўцаў, лаяўся на іх матам і г. д.
Малады чалавек зазначае, што мясцовыя міліцыянты самі баяліся гасцей з сталіцы: “Ды яны ўвогуле пры іх шэптам размаўлялі. Капітан да гэтага сяржанта (амапаўца) падыходзіў і казаў: дазвольце звярнуцца...”
Паводле Менгарвыканкаму, гэта была прафілактычная акцыя, накіраваная на перадухіленне правапарушэнняў. “Насамрэч гэтая “прафілактычная акцыя” проста паказала тую неабмежаваную ўладу, якая цяпер у руках міліцыі, і прадэманстравалі такі ўзаконены гвалт. Гэта агульная тэндэнцыя, якая зараз ідзе ў краіне – нармальная з'ява для паліцэйскай дзяржавы. Калі ў краіне ўсё трымаецца абсалютна на спецназе, калі раней яны разумелі, што знаходзяцца па-за законам у дачыненні да нейкіх актывістаў, то зараз гэта ўжо разраслося”, – каментуе рэйд міліцыянтаў праваабаронца Уладзімір Лабковіч.
Упраўленне ўнутраных справаў Менскай вобласці адрэагавала на падзеі ў Крупках. Паводле мясцовых жыхароў, менскія міліцыянты зладзілі рэйд, у ходзе якога затрымлівалі ды збівалі тых, хто не спадабаўся сталічным праваахоўнікам.
Пра гэта кажуць і пацярпелыя, і сведкі падзеяў. Паводле ж версіі Менаблвыканкаму, у Крупскім раёне склалася цяжкая крымінагенная сітуацыя. З мэтаю прафілактыкі на дапамогу мясцовай міліцыі выслалі 11 менскіх аператыўнікаў. Прыбыўшы на месца, праваахоўнікі ўбачылі нецвярозага мужчыну з бутэлькаю піва ў руках, якога нібыта не пусцілі ў клуб. Не паспелі міліцыянты запрапанаваць яму высветліць справу на вуліцы, як грамадзянін пачаў пагражаць ім звальненнем з працы і сваімі сувязямі, у выніку чаго быў затрыманы.
У самым клубе на працаўнікоў міліцыі напаў нецвярозы мужчына, ударыўшы ўчастковага нагою ў твар. Пасля гэтага на хулігана надзелі кайданкі. Менаблвыканкам падкрэслівае, што гэта быў адзіны выпадак ужывання спецсродкаў.
Праваабаронцы заклікаюць усіх пацярпелых і незаконна асуджаных звяртацца ў суд з абскарджаннем прысудаў. Праваабарончы цэнтр “Вясна” прапаноўвае сваю дапамогу ў напісанні скаргаў і заяваў на дзеянні міліцыі.
belsat.eu






Каментары RSS