Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Паўзучая мілітарызацыя
Улада ўсё больш губляе кантроль над сітуацыяй у гаспадарцы. Магчыма, таму прэзідэнта ўсё часцей можна пабачыць у асяроддзі сілавікоў. Сёння Аляксандр Лукашэнка паабяцаў вайскоўцам годны ўзровень сацыяльнай абароны. Адначасова сцвердзіў, што вайскоўцы мусяць абараняць краіну не толькі ад вонкавай агрэсіі, але і ад сацыяльна-палітычнай нестабільнасці ў самой Беларусі.Выдайце мне зброю, я гатовы ваяваць! З такою заяваю да генерал-губернатара Гомельскай вобласці звярнуўся Уладзімір Няпомняшчых. Былога вайскоўца і міліцыянта натхніла “палымяная прамова прэзідэнта” аб стварэнні тэрытарыяльных войскаў, таму ён вырашыў запісацца ў рушанне як мага хутчэй. Пакуль усёй зброі не разабралі. “Спачатку хацеў снайперскую вінтоўку, але падумаў – лепш гранатамёт, больш забойчая моц” - гаворыць Уладзімір Няпомняшчых, пенсіянер міліцыі.
Жарты жартамі, аднак раздаванне стралковай зброі наваствораным войскам мае зусім не смешныя прычыны. “У сітуацыі эканамічнага крызісу і непапулярнасці кіраўніцтва дзяржавы ўзрастае значнасць менавіта вайсковага складніку забеспячэння палітычнай улады” - мяркуе палітолаг Юры Чавусаў.
Паводле Мечыслава Грыба, хоць Аляксандр Лукашэнка наўпрост не выказвае недаверу, пра яго сведчаць апошнія заявы. Наш суразмоўца падкрэслівае, што за тэрытарыяльнымі войскамі, паводле жадання кіраўніка краіны, замацуюць стралковае ўзбраенне, з якім пры сённяшніх вайсковых тэхналогіях абараніць краіну ад вонкавага ворага немагчыма: “Тэрытарыяльныя падраздзяленні ствараюцца дзеля забеспячэння ўнутранай стабільнасці, для падтрымання парадку ўнутры краіны”.
Паводле Мечыслава Грыба, тэрытарыяльныя войскі – вельмі небяспечныя, і ўлады гэтага не разумеюць. “Яны будуць складацца з людзей, якія сёння знаходзяцца ў запасе. А гэтыя людзі жывуць у сем'ях, яны бачаць, што адбываецца, яны вельмі востра і балюча рэагуюць на павышэнне цэнаў, і сярод іх вельмі шмат людзей, не задаволеных сённяшняю палітыкай. А калі ў рукі ім даць яшчэ зброю, то я не ведаю, чым гэта можа скончыцца”.
Што ж датычыць Аляксандра Лукашэнкі, дык аддаць загад на ўжыванне зброі супраць мірнай дэманстрацыі ён наўрад ці адважыцца. Аднак калі дэманстранты пойдуць на штурм, ужыванне зброі можна будзе падаць як абарону будынкаў дзяржаўных установаў. А штурм, як вядома, можна справакаваць, гаворыць Мечыслаў Грыб.
belsat.eu






Каментары RSS