Не прапусці!
Абсурды «беларускай ленініяны»

Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu

Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu

Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu

Абсурды «беларускай ленініяны»

Гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначылі як апазіцыйныя, гэтак і праўладныя камуністы. Сярод апошніх былі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, у тым ліку Ігар Карпенка і Таццяна Голубева. Пасля ўскладання кветак адбыўся кароткі мітынг. Які, штопраўда, быў азмрочаны акцыяй "Маладога фронту" - юнакі закідалі помнік Леніну курынымі яйкамі.

Сябры КПБ гаварылі пра гістарычную важнасць падзеяў 1917 г., пра жаданне будаваць жыццё ў сваёй дзяржаве самастойна, без умяшання звонку, пра тое, што менавіта ў Беларусі ажыццяўляюцца прынцыпы роўнасці і свабоды, абвешчаныя падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Выступоўцы на кароткім мітынгу каля помніка клеймавалі імперыялістаў, прайшліся па расейскіх журналістах, «па якіх даўно ўжо плача лесапавал», не абышлі ўвагаю і сацыяльныя праблемы Беларусі.

«У нашай капіталістычнай краіне, – заявіў адзін з лідараў партыі, – для простага народу няма забароны на культурныя імпрэзы, але паглядзіце на цэны – нават у цырк рабочы чалавек звадзіць сваіх дзяцей не можа».

Паводле гісторыка Ігара Кузняцова, дзень 7 лістапада – гэта самае незразумелае свята ў незалежнай Беларусі. «Гэта быў незаконны і гвалтоўны дзяржаўны пераварот, які распачаў эпоху чырвонага тэрору, якая перамалаціла вялізарную колькасць чалавечых жыццяў, нават паводле самых агульных падлікаў, гэта каля 20 мільёнаў рэпрэсаваных», – нагадаў спадар Кузняцоў.

Нягледзячы на гэта, частка грамадства да гэтай пары не хоча і не можа паверыць у паразу ідэалаў Кастрычніка. Відавочна таму Беларусь застаецца адзінаю з усіх былых саюзных рэспублікаў, дзе гэты дзень мае статус дзяржаўнага свята.

Пажылы мужчына прыйшоў на плошчу з ганаровымі граматамі, якія павесіў на грудзі ў рамцы пад шклом. «Я штогод прыходжу сюды ў дзень 7 лістапада. У маім жыцці няма больш высокага свята, чымся гэтае. Летась я маліўся тут Богу за тое, каб ідэі Леніна прыжываліся ўва ўсіх краінах свету. Серп і молат прыватызаваны, а ў нас не!» – сказаў ён.

belsat.eu
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader