Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Пракол "куратара Дзімы"
Чарговы раз у сеціва трапіў запіс размовы з працаўніком беларускага КДБ. Гэтым разам чэкіст спрабаваў завербаваць студэнта Інстытуту журналістыкі Белдзяржуніверсітэту Максіма Чарняўскага.18-гадовы Максім навучаўся на другім курсе факультэту журналістыкі БДУ, быў стваральнікам групы “Надакучыў нам гэты Лукашэнка” ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте”.
Сёлета 13 чэрвеня ён быў запрошаны ў КДБ – нібыта на “прафілактычную гутарку”, а насамрэч – на пяцігадзінны допыт, які вялі чатыры працаўнікі дзяржбяспекі. Пад ціскам юнак вымушаны быў падпісаць дамову аб супрацы.
КДБ збіраўся адправіць Чарняўскага ў Польшчу, дзе ён меў увайсці ў давер да каардынатара “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” Вячаслава Дзіянава. Хлопец атрымаў таксама дыск з “траянам” – шпіёнскаю праграмаю, якую меў актываваць на кампутары Дзіянава ды іншых апазіцыйных актывістаў.
На сённяшні дзень усе кантакты з КДБ Максім разарваў і выклаў у інтэрнэт здымкі працаўніка спецслужбаў “куратара Дзімы”, які яго вербаваў, а таксама аўдыёзапіс размовы.
Былы следчы Алег Волчак зазначае, што гэта далёка не першая няўдача беларускага КДБ.
“Такое адчуванне, што яны там не ведаюць, чым заняцца, і грошы атрымліваюць паводле нейкіх “галачак” за выкананыя заданні. Для іх галоўнае – не прафесійна завербаваць, а сам факт вярбоўкі, каб потым разлічыцца з начальствам. Нармальныя вярбоўкі цягнуцца год-паўтара. А тыя людзі, што цяпер працуюць у беларускім КДБ, уяўлення не маюць, што такое вярбоўка, і не ўмеюць гэтым займацца”, – заявіў Алег Волчак.
Максім жа з’ехаў у Польшчу, дзе працягвае навучанне.
belsat.eu






Каментары RSS