Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu
Беларусь не можа адправіць шахматыстку на чэмпіянат свету
Праз адсутнасць грошай Кацярына Бейненсон з Пінску не паедзе на чэмпіянат свету ў Бразіліі.Дзяўчына заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы сярод шахматыстаў ад 8 да 18 гадоў. Гэта быў найлепшы вынік беларускай дэлегацыі, што ўдзельнічала ў турніры. Паколькі Кацярына заняла прызавое месца, яна аўтаматычна трапляе на чэмпіянат свету па шахматах, які пройдзе ў лістападзе.
Паездка каштуе 1700 еўраў, якіх у бацькоў 13-гадовай жыхаркі Пінску няма. Калі грошай сабраць не ўдасца, Кацярына страціць шанец стаць чэмпіёнкаю свету. “Я хачу дамагчыся большых вынікаў – каб у свеце ведалі, што ў Беларусі таксама ёсць добрыя шахматысты, а для гэтага трэба гуляць на добрых турнірах”, – распавяла дзяўчына “Белсату”.
ДАПАМАГЧЫ КАЦІ БЕЙНЕНСОН ПАЕХАЦЬ НА ЧЭМПІЯНАТ СВЕТУ ВЫ МОЖАЦЕ, ДАСЛАЎШЫ ГРОШЫ НА РАХУНАК «БЕЛАРУСБАНКУ»: 3642000000129, ДЛЯ ДЮСШ № 2, ДЛЯ КАЦІ БЕЙНЕНСОН.
belsat.eu






Каментары RSS