Навіны
Фота bymedia.net
Фота bymedia.net

Праваабаронцы чакаюць палітычна матываваных адлічэнняў

пятніца, 24 снежня 2010
Група праваабаронцаў пачынае кампанію абароны студэнтаў, якіх могуць адлічыць з навучальных установаў за ўдзел у акцыі 19 снежня ў Менску. Пра гэта паведаміў БелаПАН актывіст моладзевай прафсаюзнай групы "Студэнцкая рада", каардынатар кампаніі Дзмітрый Гамянюк.

Паводле актывіста, пасля акцыі пратэсту 19 снежня, якая скончылася жорсткім разгонам дэманстрантаў, сярод затрыманых апынулася шмат студэнтаў, таму кампанію вырашана пачаць менавіта цяпер.

"Хоць Міністэрства адукацыі ў 2006 годзе паабяцала, што ніводнага студэнта не адлічаць за палітычную дзейнасць, улады выключылі з універсітэтаў не менш як 100 студэнтаў за ўдзел у палітычнай дзейнасці, асабліва ў перадвыбарных кампаніях апазіцыі і дэманстрацыях пасля выбараў. Гэта вынікае са справаздачы Дзярждэпартаменту ЗША аб правах чалавека за 2006 год", – адзначыў Дзмітрый Гамянюк.

Важна, каб студэнты звярталіся да праваабаронцаў, асабліва калі іх толькі збіраюцца адлічыць, падкрэсліў ён.

"У першую чаргу будзем звяртацца да аднагрупнікаў і аднакурснікаў для збору подпісаў кіраўніцтву ўніверсітэтаў з просьбаю не адлічваць таго ці іншага студэнта. Будзем перадаваць інфармацыю з пэўнымі прозвішчамі ў Беларускі Хельсінкскі камітэт, каб там таксама маглі скласці звароты ва ўніверсітэты", – паведаміў Гамянюк.

Цяпер група праваабаронцаў рыхтуе зварот у Еўрапейскі студэнцкі саюз, у якога таксама будзе прасіць падтрымання.

"На аснове нашага звароту Еўрапейскі студэнцкі саюз зможа звярнуцца ў Міністэрства адукацыі Беларусі з просьбаю не адлічваць студэнтаў з універсітэтаў за ўдзел у мірнай акцыі 19 снежня", – растлумачыў каардынатар.

belsat.eu
Друкуй Даслаць знаёмым Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS
  • stasik 25.12.2010
    В 1994 году, будучи кандидатом в президенты, Александр Лукашенко сам шел на штурм Дома правительства. Милиция его не впускала внутрь здания, он настойчиво прорывался, дерзко отталкивая людей в форме и размахивая руками. Была и группа поддержки. Журналисты снимали. На Лукашенко во время той потасовки порвали пиджак. Он взывал к народу, демонстрировал "пострадавший" пиджак, костерил сатрапа и душителя свобод Вячеслава Кебича, кричал, что милиция служит режиму и душит борца за демократию...Сколько бы ему сегодня дали за такой штурм? Статья 292 -- "Захват зданий и сооружений" -- до пяти лет, статья 339 часть 2 -- "Хулиганство, связанное с оказанием сопротивления лицу, пресекающему хулиганские действия" -- до шести, статья 363 "Насилие или угроза применение насилия в отношении сотрудника внутренних дел" -- до шести... Список "подходящих" статей УК можно продолжить. Но при "сатрапе Кебиче" человека, штурмующего Дом правительства, не били дубинкой по голове. Журналистам, все это снимающим, не ломали аппаратуру, не тянули в каталажку, не укладывали носом в асфальт. Озверелый спецназ не кидался на "смелого штурмовика". Его просто выбросили за дверь, как нашкодившего щенка, и весело наблюдали, как страдалец за демократию, размахивает порванным пиджаком, обличая и возмущаясь. Лукашенко стал после этого героем. Но если бы тогдашний глава Белоруссии Кебич был столь же “принципиальным”, как ныне Батька, сидеть Лукашенко в тюрьме минимум до 2009 года. И никакого ему четвертого срока не было бы и не довёл бы он народ и страну до такого состояния.

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader