Навіны
Гонкі на ветразевых санях ля Варшавы. Фота belsat.eu
Гонкі на ветразевых санях ля Варшавы. Фота belsat.eu

Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu

Экстрэмальныя забавы: сані... пад ветразямі

панядзелак, 6 лютага 2012
Пад Варшаваю прайшлі гонкі па замерзлым возеры.

Аматары зімовых відаў спорту, нягледзячы на рэкордныя маразы, спаборнічалі ў нядзелю, 5 лютага, на возеры Зэгжыньске непадалёк ад польскай сталіцы. Зімовы “човен” можа развіць хуткасць нават 100 км на гадзіну. Праўда, у выходныя вецер быў занадта слабы, каб паставіць такі рэкорд. Паводле Януша Томчыка з Варшаўскага клубу паруснага спорту, узімку пад ветразямі ходзяць тыя, хто займаецца парусным спортам улетку. Асабліва гэта даспадобы падлеткам. Ветразі для саняў бяруць з малых гоначных лодак.

belsat.eu
Друкуй Даслаць знаёмым Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader