Навіны
Фота bymedia.net
Фота bymedia.net

Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu

З'ехаць пры першай магчымасці: 60% моладзі марыць пра Захад

субота, 3 снежня 2011
Пра гэта сведчаць апошнія даследаванні незалежных сацыёлагаў. Паводле апытання, зладжанага НІСЭПД, дзве траціны маладых беларусаў гатовыя з’ехаць у іншыя краіны пры першай магчымасці, бо не бачаць перспектываў для росту на радзіме.

“Сённяшняя сітуацыя нагадвае канец 1970-х – пачатак 1980-х, так званы “росквіт застою” часоў позняга Брэжнева, сацыяльныя ліфтынгі, якія дазвалялі моладзі, любому новаму пакаленню выходзіць наверх, рабіцца ўплывовымі фігурамі ў бізнесе, культуры і палітыцы. Цяпер яны больш складаныя, чым пятнаццаць-дваццаць гадоў таму”, - тлумачыць доктар сацыялогіі Алег Манаеў.

Сацыяльна-палітычны партрэт моладзі – тэма кнігі, якую выпусціў Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Праца “Моладзь і грамадзянская супольнасць у Беларусі: новае пакаленне” грунтуецца не толькі на сацыялагічных даследаваннях, але і на публікацыях палітолагаў, эканамістаў ды юрыстаў.

Самая балючая для апазіцыі ілюзія гэтага года – хуткі рост рэвалюцыйных настрояў, выкліканы падзеннем узроўню жыцця. І даследаванні адмыслоўцаў, і самі факты абверглі гэтыя надзеі. Паводле вясновага апытання сацыёлагаў, больш за 76 % беларусаў не гатовыя ўзяць удзелу ў акцыях пратэсту. Пацярпелыя ад крызісу не падзяляюць дзяржаўнай ідэалогіі, але і не спяшаюцца на плошчы. Нават самая актыўная частка насельніцтва – моладзь.

“Спадзевы на тое, што новае пакаленне прыходзіць, і яно больш дынамічнае, больш камп’ютараў, моваў, і грамадства паступова станецца іншым, краіна зменіцца ў той ці іншы бок, – даследаванні паказваюць, што яны не апраўдваюцца”, - гаворыць Манаеў.

Каб пераламіць сітуацыю, патрэбныя дадатковыя дзеянні, намаганні ўсіх удзельнікаў працэсаў. Інакш сённяшняя рэчаіснасць трансфармуе маладых людзей хутчэй, чым яны паспеюць трансфармаваць асяроддзе.

belsat.eu
Друкуй Даслаць знаёмым Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader