Навіны

Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu

На піянерную базу будаўніцтва АЭС водзяць школьныя экскурсіі

пятніца, 11 лістапада 2011
На Астравеччыне (Гарадзенская вобласць) працягваецца праца для стварэнні сеткі камунікацыяў ды інфраструктуры будаўніцтва АЭС.

Непадалёк станцыі Гудагай чыгуначнай магістралі Менск–Вільня ўзвялі аб'яднаную піянерную вытворчую базу будаўніцтва атамнай станцыі. Яна ўключае прыкладна 30 прамысловых будынкаў і збудаванняў: бетонамяшальны і рошчынабетонныя вузлы, цэхі вытворчасці жалезабетонных вырабаў і дрэваапрацоўкі, комплекс для рамонту і абслугоўвання будаўнічай тэхнікі, некалькі складоў. Побач ужо працуе новая заправачная станцыя «Белнафтахіму».

Пакуль піянерная база не працуе, сюды водзяць на экскурсію школьнікаў.

Станцыю Гудагай і пляцоўку будаўніцтва АЭС непадалёк Астраўца звяжа чыгуначная лінія працягласцю прыкладна 25 км.

belsat.eu
Друкуй Даслаць знаёмым Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader