Навіны

Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu

Анатоль Міхнавец у «Гарачым каментары»

аўторак, 3 траўня 2011
“Без памяці пра памерлых няма будучыні для краіны”.

Беларусы адзначаюць сёння Радаўніцу – Вялікдзень памерлых, свята памінання продкаў. Як мы згадваем продкаў і шануем памяць тых, хто адышоў? Наколькі гэта ўласціва для нашай нацыі? У “Гарачым каментары” – старшыня арганізацыі “Беларуская нацыянальная памяць” Анатоль Міхнавец.

“Беларусы ў гэты дзень мусяць прыйсці на могілкі, адведаць сваякоў. Аднак ёсць шмат магілаў тых, у каго ўжо сваякоў не засталося. Мы сёння наведалі такія магілы”, – распавядае Алесь Міхнавец.

Паводле кіраўніка арганізацыі “Беларуская нацыянальная памяць”, што базуецца ў Польшчы, беларусы маюць нямала магілаў герояў і дзеячаў, пра якіх практычна забыліся. “Шмат хто з іх нават не мае магілы, або месцы пахаванняў згубіліся”, – дадаў Анатоль Міхнавец.

belsat.eu
Друкуй Даслаць знаёмым Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader