Навіны

У Беларусі кітайцам вучыцца танней, чым мясцовым студэнтам

субота, 26 лютага 2011
Універсітэты не могуць падвысіць замежнікам кошт навучання.

Апошняе павышэнне аплаты за навучанне ў ВНУ на 30% не закранула замежных студэнтаў. Як высветлілася, з апошнімі пасля паступлення заключаюць не такую дамову, як з беларусамі. У прыватнасці, у ёй няма пунктаў, паводле якіх аплата можа вырасці з-за павышэння заробкаў выкладчыкаў ды іншых працаўнікоў.

“Чаму “платнікам” паднялі кошт за навучанне? Бо нам, выкладчыкам, перад выбарамі паднялі заробак, – прызнаецца малады супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту Павел П. – Яшчэ ўлетку я атрымліваў заробак Br 650 тыс. Увосень ён узняўся да Br 1,1 млн”.

У выніку з 2011 г. студэнтам не толькі паднялі кошты, але прымусілі мінулым днём “даплаціць” за вучобу ў лістападзе і снежні 2010 г.

“Калі я раздавала аднагрупнікам квіткі на аплату, заўважыла, што сума ў кітайскіх студэнтаў сапраўды ніжэйшая на Br 200 тыс., – паведаміла стараста групы з юрыдычнага факультэта БДУ. – Хоць у заканадаўстве замацавана, што замежныя студэнты мусяць плаціць за адукацыю больш”. (Аплату за навучанне ў ВНУ рэгулюе Пастанова Міністэрства адукацыі № 38 “Аб усталяванні інструкцыі кошту платнага навучання ў дзяржаўных установах, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі” ад 20 красавіка 2004 г.)

У рэктараце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту адмовіліся каментаваць сітуацыю, спаслаўшыся на тое, што “падвышаць аплату замежным студэнтам ці не – унутраная справа ўніверсітэту і амбасады замежнай краіны”.

besat.eu
Друкуй Даслаць знаёмым Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader