Навіны
Іна Кулей
Іна Кулей

Proszę zainstalować plugin Flash Player lub włączyć obsługę JavaScriptu

У сакавіку пачне вучыцца новы набор “каліноўцаў”

аўторак, 22 лютага 2011
Падрыхтоўчы курс па польскай мове ў межах стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага распачнецца для 20 студэнтаў, выключаных з беларускіх універсітэтаў праз палітычнае іншадумства.

Кіраўніца Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” Іна Кулей спадзяецца, што праграма будзе адкрытай і да лета зможа прыняць яшчэ некалькі набораў студэнтаў. Цяпер сваю вучобу ў Польшчы працягнуць тыя, каго выключылі быццам бы з-за акадэмічнай непаспяховасці падчас зімовай сесіі. Спадарыня Кулей адзначыла, што студэнты змагаліся за свае месцы ва ўніверсітэтах да апошняга:

“Нам вельмі прыемна, што ніхто з гэтых маладых людзей не напісаў заяву на асабістае жаданне. Хаця шмат у каго рэктары і дэканы вымагалі такую заяву. Ім хацелася проста пазбавіць сябе моманту прыняцця гэтага непрыемнага рашэння. Бо рэктары і дэканы – гэта кандыдаты на той чорны спіс неўязных у Еўропу. І яны дакладна пра гэта ведаюць”.

Афіцыйная інаўгурацыя сёлетняй праграмы прызначаная на 21 сакавіка. З моманту яе заснавання ў 2006 годзе ў праграме ўзялі ўдзел каля 270 чалавек.

belsat.eu
Друкуй Даслаць знаёмым Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader