Навіны
Фота www.belisa.org.by.
Фота www.belisa.org.by.

Берасцейскія навукоўцы стварылі робата-вартаўніка

пятніца, 18 лютага 2011
Распрацоўкаю зацікавіліся амерыканскія інвестары.

Вынаходніцтва належыць адмыслоўцам з кафедры інфармацыйных інтэлектуальных тэхналогіяў Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэту. Афіцыйная назва – універсальная робатная платформа SDP3.

Па сутнасці, гэта мабільны робат для аховы ды маніторынгу памяшканняў. Паводле загадчыка кафедры Андрэя Дунца, на платформу можна ўсталяваць робата-ахоўніка ці “электроннага сапёра”, якога запускаюць у памяшканне для праверкі на наяўнасць выбуховых рэчываў, небяспечных зонаў.

“Створаны намі робат можа выкарыстоўвацца ў любым агрэсіўным асяроддзі, аператыўна здабываць інфармацыю і перадаваць яе чалавеку: наколькі варункі небяспечныя і што трэба з гэтым рабіць”, – кажа навуковец.

На сёння ў Беларусі няма аналагаў такой знаходкі. Робат, які цяпер праходзіць выпрабаванне ў лабараторыі ўніверсітэту, абышоўся навукоўцам у 3 млн руб. Але кошт прамысловага робата ў сярэднім можа скласці € 50–100 тыс. Вынаходніцтва прэзентавалі на шэрагу інавацыйных форумаў. Беларускім робатам зацікавіліся замежныя кампаніі, зараз ідуць перамовы з амерыканцамі.

Паводле аналітычнага цэнтру Акадэміі навук Беларусі, за апошні год заключылі 1 500 партнёрскіх дамоваў з замежнымі інвестарамі.

belsat.eu
Друкуй Даслаць знаёмым Дадаць Дадаць Дадаць
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader