Алег Трусаў запрашае ўсіх ахвотных на IV Усебеларускую дыктоўку
аўторак, 15 лютага 2011
Папулярызацыя і падтрыманне беларускай мовы – галоўная мэты вялікай дыктоўкі, якая ўжо чацверты раз будзе праводзіцца ў Беларусі ў Міжнародны дзень роднай мовы. Як паведаміў старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў, IV Усебеларуская дыктоўка пачнецца 21 лютага а 18-й гадзіне ў літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Менску (Траецкае прадмесце). Гэта будзе толькі першым этапам дыктоўкі. Другі этап адбудзецца 15 сакавіка ў дзень прыняцця першай канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, трэці – 25 сакавіка, у дзень абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі.
З нагоды 120-годдзя Максіма Багдановіча, якое адзначым 9 снежня 2011 года, ТБМ прапанавала ў якасці тэкстаў для дыктоўкі скарыстаць вядомы верш Максіма Багдановіча “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы” (1915) і адаптаванае эсэ “Хто мы такія?” (1915).
belsat.eu










Каментары RSS