29 серыя: «У кіпцюрах тэрарызму»
пятніца, 28 студзеня 2011
У вёсцы ўзнікае мясцовая тэрарыстычная група. «Невядомыя выканаўцы» (а насамрэч заўсёднікі лаўкі каля крамы) дамагаюцца ад войта хуткай адбудовы клубу. Пагрозы ажыццяўляюцца: пабілі шыбы ў доме войта, прадзіравілі ўсе чатыры колы ягонай машыны, а сам войт скалечыў нагу, ступіўшы на бітае шкло. У гэты ж час пачынае сваю дзейнасць мясцовая радыёстанцыя. Усе жыхары вёскі пераконваюцца, што радыё вельмі добра інфармаванае...










Каментары RSS