28 серыя: «Вяртанне дэмана»
чацвер, 20 студзеня 2011
Пад дахам ранча дзве пары хаваюць сваю жарсць ад свету і адно ад аднаго. Адсюль вынікае шмат праблемаў. У той самы час у гміне неспадзявана з’яўляецца... Чарапах, які вяртаецца са стажыроўкі ў Бруселі. Войт, баючыся помсты, спрабуе высветліць намеры свайго былога сакратара. Аказваецца, Чарапах хоча адрадзіць «Гмінную вестку» і зрабіць з яе агрэсіўную жоўтую прэсу, а таксама адкрыць лакальную радыёстанцыю – і мае на гэта ўсе патрэбныя дазволы. У гэты ж час у войта узнікае яшчэ большая праблема: у вёсцы з’яўляецца тэрарыстычная групоўка. Невядомыя людзі спрабуюць дамагчыся ад войта адбудовы «Кантры-клубу».










Каментары RSS