Алесь Белакоз
субота, 18 чэрвеня 2011
Калі матэрыял недаступны, калі ласка
абнавіце старонку.
Алесь Белакоз, нарадзіўся 11 верасня 1928 года ў вёсцы Ляткі Мастоўскага раёна.
Напрыканцы даўніх 40-ых гадоў маладзён Алесь Белакоз, едучы цягніком з Гародні ў Менск, кідаў з вакна прыбіральні ўласназробленыя ўлёткі з тэкстам «Паўстань, мой любы селянін, паўстань супраць савецкай улады,.. Дык ты ня бойся і ня трусь, Ратуйма нашу Беларусь!».
Напрыканцы 60-ых настаўнік Алесь Белакоз адчыніў у вёсцы Гудзевічы, на Мастоўшчыне, школьны краязнаўчы музэй беларушчыны, падобнага якому няма ў свеце. Кідаць беларускае зерне, як тыя палымяныя ўлёткі ёсць штодзённым сэнсам жыцця Белакоза. Ён мае мэту. Беларусь праз 50 год уяўляецца яму «патрыятычнай, багатай духоўна і матэрыяльна...»










Каментары RSS