«Машына зменаў» (Maszyna zmian), тэлесерыял
Анна атрымлівае ў дар дом. Разам з Філіпам яна стварае там санаторый для хворых на алергію і прывозіць першую групу дзяцей. Раней дом належаў таямнічаму вынаходніку, спадару Мілю. У падземнай зале дзеці знаходзяць машыну зменаў. Усё, што ў ёй апынецца, змяняецца непрадказальным чынам. Працэс змены сканчаецца ўвечары, а дзевятай гадзіне. Так кажа спадар Міль. Колькі праўды ў гэтым? Ці машына сапраўды здолее ператварыць кожную рэч у нешта іншае? А чалавека? Гэта трэба праверыць! Але хто стане трусом для эксперыменту?
Рэж. Анджэй Малешка (Andrzej Maleszka), 1995 г., Польшча. У ролях: Эва Гаўрылюк (Ewa Gawryluk) і Януары Брунаў (January Brunov).










Каментары RSS