«Тэра постсаветыка. Школа кадэтак» (Szerokie tory. Szkoła kadetek), дак. фільм
Іхныя аднагодкі гуляюцца з лялькамі, а яны могуць за 8 секундаў разабраць аўтамат, умеюць танчыць старадаўнія танцы, граць на музычных інструментах, складаць вершы. У Маскоўскім пансіёне шляхетных кадэтак навучаецца больш за 300 дзяўчат. Тут рыхтуюць кадры для войска, службаў бяспекі ды дзяржаўных установаў. Прадстаўнікі кіраўніцтва пансіёну сцвярджаюць, што іхныя выхаванкі – будучая эліта Расеі. Навучанне доўжыцца з 5 да 11 класу. Дзяўчаткі жывуць у інтэрнаце, дома бываюць толькі ў выходныя. У Расеі існуе некалькі кадэцкіх школаў, але для хлопцаў. Гэты пансіён – выключны.рэж. Барбара Владарчык (Barbara Włodarczyk), 2010 г., Польшча










Каментары RSS