Нашыя праграмы

«Інстынкт» (Instynkt), дэтэктыўны серыял

рэж. Патрык Вэґа (Patryk Vega), 2011 г., Польшча У ролях: Данута Стэнка (Danuta Stenka), Шыман Баброўскі (Szymon Bobrowski), Пётр Ґлавацкі (Piotr Głowacki), Павэл Крулікоўскі (Paweł Królikowski), Мар’ета Жукоўска (Marieta Żukowska). 13-серыйны сучасны дэтэктыўны серыял, з жанчынаю ў галоўнай ролі. Анна Остэр (Данута Стэнка) – камісар следчага аддзелу сталічнай паліцыі – загадкавая і прыцягальная. Дзякуючы свайму ўнікальнаму інстынкту камісар Остэр разам з малодшым партнёрам Пётрам Таркоўскім (Шыман Баброўскі) знаходзяць разгадкі самых складаных крымінальных таямніцаў. З’яўленне Анны ў следчым аддзеле выклікае закалот. Рашэннем каменданта Яна Роґажа (Павэл Крулікоўскі) папярэдняя партнёрка Таркоўскага пераводзіцца на пасаду прэс-сакратара паліцыі. Таямнічы лёс Анны Остэр будзе паступова раскрывацца перад гледачом i... самою гераіняю. Што хаваецца ў мінулым спадарыні камісар? Якія падзеі паўплывалі на ейнае жыццё? «Інстынкт» – серыял з падвойнаю таямніцаю: у кожнай серыі раскрываецца загадка злачынства, а шэраг падзеяў набліжае нас да спазнання таямніцы галоўнай гераіні.
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader