Нашыя праграмы

«Цудам ацалёны» (Cudownie ocalony), маст. фільм

Гісторыя пра каханне, якое ніколі не прыходзіць запозна, а пачуццё можа нарадзіцца нават тады, калі яго ўжо не чакаеш. Падзеі фільму разгортваюцца на пачатку 1960-х. Мікалай Бесаґа – чалавек жалезных прынцыпаў, сумленны і пабожны, хоць крыху імпульсіўны. Удавец і былы салдат, падчас вайны ён быў цяжка паранены. Тады Мікалай пакляўся Божай Маці, што, калі выжыве, пабудуе Збавіцельцы каплічку. Мінулі гады. «Цудам ацалёны» бачыць, што, відаць, прыйшоў час паміраць, і вырашае хутчэй выканаць абяцанне. Бярэцца ён за гэта ў часы, калі дачыненні паміж касцёлам і дзяржаваю напружаныя, да таго ж сын Мікалая – высокапастаўлены партыйны дзеяч. Тым часам вёску ўсхвалявала навіна: 20 зняволеных жанчын – зладзеек і прастытутак – прыехалі на рэсацыялізацыю ў мясцовы калгас. Сярод іх -- Лёля Катафалк, яна адна адгукаецца на ініцыятыву «цудам ацалёнага» і трымае ягоны бок да самага канца. Мікалай не застаецца абыякавым... рэж. Януш Заорскі (Janusz Zaorski), 2004 г., Польшча. У ролях: Мар’ян Апаня (Marian Opania), Эва Каспшык (Ewa Kasprzyk), Эдыта Юнґоўска (Edyta Jungowska), Славомір Пацэк (Sławomir Pacek), Віктар Збароўскі (Wiktor Zborowski).
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader