«Quo vadis», тэлесерыял
Экранізацыя раману Нобелеўскага лаўрэата Гэнрыка Сянкевіча. 60-ыя гады новай эры. Рымская імперыя распасціраецца ад Паўночнай Афрыкі, праз краіны Міжземнамор’я ажно да Брытаніі. Паўночную мяжу вызначаюць рэкі Дунай і Рэйн. А за ёй – ваяўнічае племя лігаў, князь якога аддаў рымлянам сваю дачку ў якасці зарукі, што не парушыць межаў імперыі. У Рыме пануе жорсткі і разбэшчаны імператар Нэрон. Да прыдворнага эстэта і сябра імператара, Пэтроніюса, прыходзіць пляменнік, Вініцыюс. Ён шукае спосабу, як здабыць сваю каханую, князёўну Ліґію. Дзяўчыну прывозяць у імператарскі палац. Ліґія даведваецца, што Нэрон абяцаў яе Вініцыю, і з дапамогаю сяброў уцякае. У ролях: Магдалена Мельцаж (Magdalena Mielcarz), Павел Дэлонг (Pawel Delag), Багуслаў Лінда (Boguslaw Linda), Ежы Трэля (Jerzy Trela), Міхал Баяр (Michal Bajor), Францішак Печка (Franciszek Pieczka), Агнешка Вагнер (Agnieszka Wagner) рэж. Ежы Каваляровіч (Jerzy Kawalerowicz), 2002 г., Польшча
Каментары RSS