Нашыя праграмы

«Пўаро Агаты Крысці» (Agata Christie’s Poirot), дэтэктыўны серыял

У Лондане 1930-х гг. знакаміты прыватны дэтэктыў з Бельгіі Эркюль Пўаро (што вызначаецца надзвычайнаю «сціпласцю», любоўю да кулінарыі ды французскім акцэнтам) расследуе заблытаныя злачынствы, якім могуць даць рады толькі ягоныя «маленькія шэрыя клеткі». У гэтым яму дапамагаюць сапраўдны англійскі джэнтльмен капітан Гэйстынґс, скептычны і з’едлівы інспектар Скотлэнд-Ярду Джэп і верная сакратарка спадарычна Лэман... Серыял зняты паводле класічных ужо твораў славутай англійскай пісьменніцы Агаты Крысці і лічыцца найлепшаю ў гісторыі экранізацыяй прыгодаў Пўаро.

«Пўаро Агаты Крысці» (Agata Christie’s Poirot), дэтэктыўны серыял: 1 серыя

Рэж. Эдўард Бэнэт (Edward Bennett), 1989 г., Вялікая Брытанія. У ролях: Дэйвід Сушэ (David Suchet), Г’ю Фрэйзэр (Hugh Fraser), Філіп Джэксан (Philip Jackson).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader