Нашыя праграмы

«Таямніца крэпасці шыфраў» (Tajemnica twierdzy szyfrów), тэлесерыял

Польскі ваенна-сенсацыйны серыял апавядае пра апошнія месяцы ІІ сусветнай вайны. Падзеі разгортваюцца вясною 1945 г. Амерыканская і савецкая выведкі ліхаманкава шукаюць сакрэтную дэшыфравальную машыну «Меч-рыба», пры дапамозе якой немцы ўзломваюць шыфры саветаў. Падзеі серыялу падводзяць гледача да самай вялікай таямніцы Трэцяга Райху – працаў нямецкіх навукоўцаў для стварэння атамнай бомбы, якія вядуцца ў падземных лабараторыях у Судэцкіх гарах. Сляды вядуць у замак Чоха ў Ніжняй Сілезіі. Сюды па заданні саюзнікаў прыбывае нямецкі капітан Ёган Ёрґ, у сапраўднасці – польскі шыфравальнік, каб знайсці і выкрасці ў немцаў дэшыфравальную машыну. Яму супрацьстаіць обэрштурмбанфюрэр СС Ганс Ґлёбке – кіраўнік аховы замку. На апарат палююць таксама саветы, якія маюць у замку свайго шпіёна. У чыіх руках застанецца «Меч-рыба»? Вялікае гістарычнае відовішча, якое трымае ў напружанні да апошняй хвіліны.

рэж. Адэк Драбіньскі (Adek Drabiński), 2007 г., Польшча.

У ролях: Павэл Малашыньскі (Paweł Małaszyński), Павэл Дэлёнг (Paweł Deląg), Пётр Грабоўскі (Piotr Grabowski), Агата Бузэк (Agata Buzek), Томаш Дэдэк (Tomasz Dedek), Юльюш Кшыштаф Варунэк (Juliusz Krzysztof Warunek), Цэзары Жак (Cezary Żak), Марцін Босак (Marcin Bosak), Марцін Дараціньскі (Marcin Dorociński), Борыс Шыц (Borys Szyc).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader