«Доктар Марцін» (Doctor Martin), серыял
Вырашыўшы цалкам змяніць сваё жыццё, доктар Марцін, вядомы ў медычным асяроддзі хірург, пераязджае з Лондану ў корнуэльскае мястэчка і пачынае працаваць мясцовым лекарам. Але, нягледзячы на бліскучыя веды і добрую практыку, ён не вельмі ўмее ладзіць з людзьмі. Нястача ў яго ўвагі ды тактоўнасці, якімі мусіць вылучацца тэрапеўт шырокага профілю, пачынае раздражняць новых пацыентаў. Акрамя таго, яму дастаецца самая неспрактыкаваная на свеце рэгістратарка… Доктар Марцін ўвесь час трапляе ў смешныя і нават драматычныя сітуацыі...
рэж. Бэн Болт (Ben Bolt), 2004 г., Вялікая Брытанія.
У ролях: Марцін Клунз (Martin Clunes), Кэралайн Кац (Caroline Catz), Стэфані Коўл (Stephanie Cole), Іян МакНіс (Ian McNeice)










Каментары RSS