Нашыя праграмы

«Курапаты – шлях сумлення», дак. фільм

Чаму і надалей мы не ведаем: хто, калі і ў каго расстрэльваў у Курапатах? Знайсці праўду – наш святы абавязак. Аднак ці зможам мы яе знайсці? Не адзін год працавала дзяржаўная камісія. Але вынікі і высновы камісіі інтэрпрэтаваліся вельмі па-рознаму. Чаму апошні рапарт засакрэцілі? Якія яшчэ таямніцы хавае Курапацкі лес?

У паўгадзінным фільме немагчыма адказаць на ўсе пытання. Паспрабуем, аднак, паглядзець на гэта з іншага боку: чаму Курапаты падзялілі грамадства? Адныя лічаць, што там у канцы 1930-х гадоў НКВД здзяйсняла масавыя забойствы, у той час іншыя сцвярджаюць, што зрабілі гэта немцы падчас вайны. І адныя, і другія перакананыя, што маюць рацыю. Ужо больш за 20 гадоў вядуцца заўзятыя дыскусіі. Аднак зірнем з гледзішча тых, пра каго забываем. Іхныя душы на небе, а косці і надалей у ямах. Трэба было найперш пахаваць іх па-чалавечы: паставіць капліцу, сінагогу або мячэць... Аднак мы засяроджваемся толькі на спрэчках...

рэж.: Уладзімір Самойлаў, 2008 г., Беларусь

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader