«Вяселле» (Wesele), маст. фільм
Фільм пачынаецца сцэнаю цырымоніі шлюбу дачкі мясцовага багатыра Веслава Войнара, Касі, і Януша. Для бацькі нявесты вяселле робіцца добраю нагодаю падкрэсліць сваю значнасць і пахваліцца заможнасцю. У якасці шлюбнага падарунку ён дорыць маладым прыгнаны з Нямеччыны аўтамабіль. Дзеянне фільму няўхільна набліжаецца да катастрофы. І хоць Войнар не шкадуе сродкаў, абы толькі не нарабіць сораму сям’і і давесці вяселле да канца, у выніку траціць усё – жонку, дачку, грошы. Рэжысёр высмейвае польскі менталітэт, найперш – імкненне пусціць пыл у вочы: няшмат змянілася з часоў стварэння вядомай аднайменнай п’есы Станіслава Выспяньскага.
рэж. Войцех Смажоўскі (Wojciech Smarzowski), 2004 г., Польшча.
У ролях: Мар’ян Дзендзель (Marian Dziędziel), Тамара Арцюх (Tamara Arciuch), Бартломей Топа (Bartłomiej Topa), Мацей Штур (Maciej Stuhr).










Каментары RSS