Нашыя праграмы

«Мой родны горад» (My Hometown), серыял

Пачатковая школа канадскага мястэчка Мэйплўуд зарганізавала для сваіх вучняў пленэр. У Томаса Томпсана відавочны талент мастака. Да таго ж хлопчык і сам цікавіцца выяўленчым мастацтвам. Аднойчы ягоны сябар, Бэры Дэн, прапаноўвае пазычыць яму на тыдзень «Энцыклапедыю жывапісу» ў абмен на калекцыю фантастычных коміксаў. Кніга вельмі падабаецца Томасу, аднак праз яе ён трапляе ў непрадбачаную сітуацыю.

1996 г., Канада.

У ролях: Джэй Барушэль (Jay Baruchel), Элбэрт Росас (Albert Rosos), Элан Фосэт (Alan Fawcett), Вэрнан Чэпмэн (Vernon Chapman), Шанталь Лёблян-Эвэрэт (Chantal Leblanc-Everett), Мішэль Фэрнэ (Michele Ferney), Сэра Осмэн (Sarah Osman), Тым Пост (Tim Post).

Праграмы
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader