Еўропа сёння
Праграма тэлеканалу «Нямецкая хваля» (Deutsche Welle) асвятляе актуальныя падзеі ў еўрапейскай палітыцы, грамадскім і культурным жыцці, канфлікты і развязанні, праблемы і дасягненні. Для праграмы, якая транслюецца з Бруселю, працуюць рэпарцёры з усёй Еўропы.
30-хвілінныя выданні праграмы складаюцца з колькіх рэпартажаў пра самыя розныя аспекты жыцця еўрапейцаў: ад Міжнароднага трыбуналу ў Гаазе да побыту бельгійскага прадаўца бульбы-фры, ад дыскусіяў пра канстытуцыю Еўразвязу да забароны палявання на лісаў у Вялікабрытаніі, ад дзейнасці італьянскай мафіі да поспехаў маладога прадпрымальніка з Эстоніі. Пра што размаўляе Еўропа – пра тое інфармуе «Еўропа сёння».










Каментары RSS