«Рок назаўжды», дак. фільм, ч. 1
нядзеля, 10 ліпеня 2011
Калі матэрыял недаступны, калі ласка
абнавіце старонку.
У фільме паказваецца, як за савецкіх часоў нараджаўся беларускі рок-н-рол.Як сёння выглядае беларускі рок? Чаму ў адрозненні ад расейскага ён не увайшоў у афіцыйны шоў-бізнес? Як і некалькі гадоў таму некаторыя рок-гурты застаюцца пад забаронай, а найлепшыя выканаўцы вымушаныя шукаць лепшага жыцця за межамі краіны? Чаму рок стаў адным з найважнейшых элементаў беларускай культуры?
На гэтыя і іншыя не менш важныя пытанні адкажа "Рок назаўжды". Героі фільма — таленавітыя лідэры знакамітых рок-гуртоў: Крама (Ігар Варашкевіч), Neuro dubel (Аляксандр Кулінковіч), WZ orchestra (Зміцер Вайцюшкевіч) а таксама Руся, Зміцер Лукашук ды заснавальнік рок-фестывалю Рок-Кола - Аніса.
У фільме рэдкія відэазапісы з фестываляў Рок Кола, Вольнае паветра, Рок-Каранацыя, канцэртаў на плошчы Бангалор а таксама інтэрв’ю з героямі. Усе яны перакананыя, што рок-н-рол гэта музычны гатунак ў якім захаваўся дух народнай сваеасаблівасці ды подых вольнага паветра.
2008 г., Беларусь









