Відэа
Калі матэрыял недаступны, калі ласка абнавіце старонку.

<> Каб адчыніць гэтае відэа на іншай старонцы, скапіюйце код фільму.

Трагічная смерць Алега Бябеніна, вядомага журналіста, заснавальніка сайту charter97.org 3 верасня 2010 г. сталася вынікам ягонае працоўнае дзейнасці, з аднаго боку, і палітычнага запалохвання сродкаў масавай інфармацыі – з іншага. Так лічаць тыя, хто яго ведаў. Улада ж паспяшалася заявіць, што смерць Алега - самагубства. Ён не пакінуў запіскі ды акалічнасці смерці выклікаюць шмат пытанняў.

Фільм таксама распавядае пра тых, хто, ігнаруючы пагрозы свайму жыццю, не перастае выконваць свайго абавязку, нават ведаючы, што здарылася з Алегам Бябеніным. Незалежныя журналісты ў любы момант могуць быць арыштаваныя, збітыя ці вывезеныя ў лес на «нефармальную размову». Шмат хто з герояў фільму добра ведаў Алега, і шмат каму з іх можа пагражаць такая ж доля.

Дакументальны фільм «Алег Бябенін: Я застануся» зняла ў 2010 г. Вікторыя Кольчына.
Дадаць Дадаць Дадаць

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader