«Белсат» транслюецца са спадарожніка «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), пазіцыя 5˚E, палярызацыя H, частата 12 379,6 МHz.
«Белсат» транслюецца штодзённа ад 7:00 паводле беларускага часу (GMT+2).
На захадзе Беларусі і ў ЕЗ вы можаце глядзець "Белсат" таксама праз спадарожнік Astra 1KR, пазіцыя 19,2° E
ЯКОЕ АБСТАЛЯВАННЕ ВЫБРАЦЬ?
Парайся у фірме, якая займаецца ўсталяваннем спадарожнікавых антэнаў («талерак») у тваім горадзе ці раёне, які камплект абсталявання Табе найбольш пасуе. Гэта не так дорага, тым больш кошты можаш падзяліць з суседзямі – купіце адну антэну і падзяліце сігнал пры дапамозе адмысловага канвертара. Якасць выявы і гуку такая самая, а кожны можа глядзець, што хоча і калі хоча.
ВЕДАЙ: калі ўжо маеш «талерку» і ловіш сігнал з іншага спадарожніка, не мусіш ад яго адмаўляцца. Дастаткова ўсталяваць дадатковую галоўку (канвертар). Дзякуючы дадатковым канвертарам можаш адначасова лавіць сігнал з пяці спадарожнікаў.
ЯК УСТАЛЯВАЦЬ «ТАЛЕРКУ»?
У кожным наборы спадарожнікавага абсталявання ёсць інструкцыя. Несумненна, спецыяліст зробіць гэта лепш і хутчэй, але можаш усталяваць і самастойна. Памятай некалькі момантаў:
― «талерку» найлепш паставіць на той сцяне будынку, якую апоўдні асвятляе сонца – такім чынам найхутчэй зловіш сігнал тэлебачання «Белсат»;
― для добрага прыняцця працягні кабель ад «талеркі» да прыймача (рэсівера) найкарацейшым шляхам;
― прасачы, каб аніякія перашкоды, напрыклад, дрэвы, не закрывалі «талеркі»;
― не стаў «талеркі» завысока над будынкам, каб яе не прадзімала ветрам;
― не забывайся, што працаваць на вышыні – небяспечна. Папрасі дапамагчы сваякоў ці суседзяў.
Калі твой рэсівер настроены на аўтаматычны выбар спадарожніка, не трэба паварочваць антэны направа і налева, каб адшукаць патрэбны сігнал. Дастаткова пазначыць параметры, што ўнізе старонкі.
ЯК НАСТАВІЦЬ РЭСІВЕР НА «БЕЛСАТ»
Наладжванне рэсівера і пошук каналу адбываецца аднолькава на кожным спадарожніку. Пры падлучэнні і наладжванні антэны дастаткова ўключыць тэлевізар і адшукаць Belsat TV у спісе каналаў – наш тэлеканал павінен з’явіцца там аўтаматычна. Калі нас адразу не знойдзеш, выберы ў MENU опцыю SCAN, якая абновіць спіс каналаў.
Не забудзь дадаць «Белсат» да ўлюбёных, бо першае незалежнае тэлебачанне заўжды мусіць быць пад рукою!
Прачытай інструкцыю да Твайго рэсівера, а ў выпадку неабходнасці – звяртайся да прадаўца ці спецыяліста, які ўсталёўваў «талерку».
КОЛЬКІ ГЭТА КАШТУЕ
Камплект спадарожнікавага абсталявання каштуе каля 240 тыс. руб. Але ёсць магчымасць зменшыць кошты: можна ўсталяваць адну «талерку» на некалькі памяшканняў (кватэраў). Кожны можа падлучыцца праз адмысловы канвертар: кошт сімвалічны, а задавальненне ад прагляду – вялізнае.
КАЛІ ХОЧАШ ГЛЯДЗЕЦЬ «БЕЛСАТ» АБО МАЕШ ПЫТАННІ ТЭХНІЧНАГА ХАРАКТАРУ, ЗВЯРТАЙСЯ: technik@belsat.eu









