Зміцер Ягораў

Выпускны рэдактар Belsat.eu

Выпускны рэдактар Belsat.eu. Аўтар публіцыстычнага блогу «Сваймі імёнамі» (http://belsat.eu/opinion/zmitser-yagorau/) і першага бегавога блогу з карыснымі парадамі на беларускай мове – 42km.belsat.eu. Другая прафесія – медыятрэнер.

Нарадзіўся і гадаваўся ў Горадні, там жа зрабіў першыя крокі ў журналістыцы. З «Белсатам» – з першага дня трансляцыі.

У 2017 годзе прабег першы марафон у Афінах, фінішаваў з бел-чырвона-белым сцягам і ў гуморы. Адзін з аўтараў «Вольнага забегу» (http://42km.tilda.ws/volny-zabeg) – міжкантынентальнай спартовай акцыі беларусаў замежжа.

Адкрыты да творчых ініцыятываў і не баюся брацца за нерэальныя праекты – марафон навучыў мяне, што недасяжных мэтаў няма. Крок за крокам – і скорыцца кожная вяршыня!