Юлія Лабанава

Журналістка і вядоўца інфармацыйнай праграмы «Аб’ектыў»

Нарадзілася ў 1990 годзе ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ.

Выбару прафесіі перада мною ніколі не стаяла. Яшчэ з дзяцінства марыла працаваць на тэлебачанні. Ва ўзросце 17 гадоў пачала друкавацца ў газетах, у студэнцкія часы – вяла эфіры на інтэрнэт-радыё. Падчас працы на тэлеканале «ВТВ» засвоіла сумежную прафесію відэамантажыста. На «Белсат» прыйшла ў 2015 годзе ў якасці карэспандэнткі ў Менску.