Яраслаў Сцешык

Журналіст і вядоўца «Аб’ектыву»

Нарадзіўся і вырас у Салігорску, юнацтва правёў у Менску. Вучыўся на інжынера, працаваў токарам-рэвальвершчыкам, гандляваў трактарамі на фірмах… заўжды хацеў быць журналістам. Распачаў гэты шлях у «Нашай Ніве», а ў 2008-м – далучыўся да каманды «Белсату». У Менску працаваў аператарам навінаў. Апошнія некалькі гадоў – журналіст і вядоўца «Аб’ектыву» ды адзін з аўтараў праграмы «Прасвет».

Веру ў прагрэс, чалавечы розум і светлую будучыню. Разумею, што ўсё гэта трэба бараніць. Люблю глядзець, як у зорнае неба ляцяць мірныя ракеты, каб прынесці нам новыя веды.