Як глядзець Белсат

 

 

Тэлеканал транслюецца штодня з 07:00 паводле беларускага часу.

Прымаць «Белсат» можна праз спадарожнікі «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»).

«Белсат» можна глядзець і ў інтэрнэце! На старонцы www.belsat.eu вядзецца онлайн трансляцыя каналу. Акрамя таго, большасць праграмаў «Белсату» даступная на старонцы ў сістэме “відэа на запыт”. Праграму тэлеканалу можна пабачыць таксама ў польскай кабельнай сетцы Vectra.

Усе зацікаўленыя аператары кабельных сетак могуць трансляваць канал на ўмовах бясплатнай ліцэнзіі.

Прыём «Белсату» са спадарожнікаў:

«Астра 4А» частаты – 12 303 МГц, гарызантальная палярызацыя (12303H). Дадатковыя параметры: мадуляцыя DVB-S, FEC 7/8, SR 25546. Як варыянт вы можаце таксама выбраць АЎТАМАТЫЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ i дазволіць рэсіверу самому абнавіць спіс усіх каналаў.

Тэлефоны дапамогі «Белсату»

«Белсат» завёў адмысловыя тэлефоны, на якія можна звярнуцца з пытаннямі па перанастройцы нашага канала ў тэлевізары.

Вось яны: +375297564418 (МТС)  і +375444946315 (Velcom). Нагадаем, 11 лютага з тэхнічных прычынаў была змененая частата вяшчання на спадарожніку Astra 4A (раней ён называўся «Sirius»).