Вячаслаў Ракіцкі

Вядучы цыкла дакументальнага кіно «Блізкая гісторыя: іншы погляд».

Беларускі пісьменнік, мастацтвазнаўца, тэатральны і кінакрытык, сцэнарыст і рэжысёр дакументальнага кіно, перакладчык і журналіст.

Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі, акцёрам у Беларускім тэатры юнага гледача, навуковым працаўніком аддзела тэатру Інстытута мастацтвазнаўства і фальклору Нацыянальнай Акадэміі Навук, загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання.

З «Белсатам» супрацоўнічае з 2009 года. У 2010-м дэбютаваў у ролі рэжысёра дакументальнага кіно. У суаўтарстве з Андрэем Куцілам зняў дакументальныя стужкі «Даволі! Да волі … », «Выбар Саннікава», «Шлях Статкевіча», шматсерыйныя дакументальныя цыклы «Сцяна» і «Краты».