Вольга Старасціна

Вядоўца новай перадачы пра міжнародныя падзеі «Студыя Белсат – Свет».

Скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту, аспірантуру Варшаўскага ўніверсітэту. У межах дысертацыйнага даследавання вывучае пісьменства беларускіх татар, у прыватнасці – рукапіс XVIIIстагоддзя, напісаны на беларускай і польскай мове арабскімі літарамі.

Сэнс жыцця бачыць у трох рэчах: пастаянным самаразвіцці, у выказванні ўдзячнасці і любові блізкім, у першую чаргу, бацькам і, безумоўна, у тым, каб прыносіць карысць Радзіме.

«Мая цяперашняя праца на тэлебачанні ўласна і дазваляе мне рэалізаваць галоўныя жыццёвыя прыярытэты. Спадзяюся, што сваімі рэпартажамі і выказваннямі я спрычыняюся да зменаў у Беларусі. У цяжкія ж моманты жыцця нагадваю сабе, што ў мяне ёсць толькі 2 шляхі: ісці альбо наперад, альбо ўверх».

«Люблю Беларусь! А таксама сонечнае надвор’е і пазітыўных людзей».