Вольга Саўле

Журналістка, вядоўца «Навінаў» інфармацыйнага блоку «Студыя «Белсат», аўтарка і вядоўца тэлечасопіса «ПраСвет» і «Профіль пакалення».

“Колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты чалавек”. Не памятаю, ад каго пачула гэтыя словы, аднак для мяне, колішняй школьніцы, яны сталіся сапраўдным крэда.

Замежныя мовы (англійская і нямецкая), як добрая прылада, далі шмат магчымасцяў: каля пяці гадоў выкладала ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце, працавала перакладчыцаю ў дабрачынных фондах, паралельна пісала для незалежных інтэрнэт-выданняў.

Але любоў да камунікацыі ды спасціжэння свету пераважылі ў бок журналістыкі. На “Белсаце” працую з самага стварэння: пачынала рэгіянальным журналістам “Рэпартэра” і “Аб’ектыву”. Журналістыка становіцца больш універсальная, і таму ў гэтай прафесіі варта валодаць усім: ад працы з тэкстам да асноваў мантажу. Аднак найбольш мяне цікавіць сам чалавек. Што значыць быць чалавекам?

Са шкодных звычак – любоў да падарожжаў і добрае кавы.