Вольга Прыгарава

Ведущая кулинарного шоу «Я не буду это есть»

Жыву ў Менску і працую шэф-кухарам. Колькі сябе памятаю заўсёды хацела быць наперадзе ўсіх, дамагацца чагосьці непераадольнага і вылучацца з натоўпу. Можа, менавіта таму я імкнуся быць адкрытай для ўсяго свету, шукаю для сябе новыя інтарэсы, вяду актыўны лад жыцця і цешуся з новых сустрэчаў і знаёмстваў. А яшчэ я вельмі люблю сваю працу і каманду, якая мяне атачае. Бо ўсіх гэтых людзей я абірала асабіста і для мяне яны сталі часткай маёй вялікай сям’і. Для мяне сапраўды ў радасць гатаваць, адкрываць для людзей навокал новыя спалучэння смакаў і ламаць стэрэатыпы пра кухню і ежу. Кожная страва – як карціна, а ты – як мастак, які ўкладвае часцінку сябе ў свой твор. Любіце тое, што вы робіце!!!