Вольга Гардзейчык

Вядоўца навінаў культуры

Вядоўца навінаў культуры. Былая вядоўца праграмаў «Зоры не спяць», «Прыватная калекцыя», «Чорным па белым», рэдактарка культурнага агляду «Рэмарка».

Нарадзілася ў Калінкавічах на Гомельшчыне ў 1972 годзе. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, з адукацыі – філолаг.

Журналістыка знайшла мяне сама на пачатку 1990-х – літаральна на вуліцы. З таго часу сумленна імкнулася спалучаць грамадзянскую пазіцыю з прафаб’ектыўнасцю. Кампраміс знайшла ў культурнай тэматыцы, якой і займаюся дагэтуль.

Шаную і люблю беларускіх творцаў ды асветнікаў, ганаруся «нашымі» дома і ў свеце. Цікаўлюся пытаннямі этыкі, псіхалогіі, парадыгмаў культуры ў постсавецкіх краінах. Люблю паэзію: Сыс, Жылка, Караткевіч; музыку: Акуджава, Нагавіца, Асецкая. Люблю фатаграфаваць матылёў.

Рамантык, шасцідзясятніца, нарадзіся я ў адпаведны час – была б хіпі, бадай.