Валеры Руселік

Журналіст і вядоўца інфармацыйна-публіцыстычнага блоку «Студыя “Белсат”» і публіцыстычнай праграмы «Два на два».

Нарадзіўся ў Горадні ў 1982 годзе. У журналістыцы з 15 гадоў. У 2001-м босым пілігрымам з Горадні дайшоў да Вострай Брамы ў Вільні.

Плаваў у пяці морах і двух акіянах. Абаронца намётавага мястэчка на Плошчы Каліноўскага–2006, а таксама гістарычнай забудовы Горадні падчас «бульдозернай рэканструкцыі».

Медыя-актывіст. Сябра суполкі літаратараў-паўстанцаў «Бункер». Люблю маму і падарожжы.

Крэда: via est vita