Валярына Кустава

Аўтарка і вядоўца праграмы «Прыват»

Аўтарка і вядоўца праграмы «Прыват», раней – «Чорным па белым» ды «Фітнес-шмітнес». Дзеўка-Паэт-Неба.

Працавала рэдактаркаю ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», спічрайтарам у няўрадавых арганізацыях.

Першая публікацыя як паэткі – у 6 гадоў, першая кніга – у 11, секцыю Саюзу пісьменнікаў прайшла ў 16. То бок маленства ў мяне было своеасаблівае, таму цяпер наганяю 🙂

З першай адукацыі – сцэнарыстка/драматург. Магістарка мастацтвазнаўства. Кандыдацкая дысертацыя – у кіназнаўстве. Аўтарка чатырох кніг.

Граю на скрыпцы, раялі ды гітары. Не маю кепскіх звычак, а тыя, што маю, не лічу кепскімі. Неабыякавая да экзатычных падарожжаў. Люблю любіць і дзівосы.