Узнагароды і адзнакі

 
  • У 2013 г. еўрапейскае выданне міжнароднага часопісу «Reader’s Digest» ўзнагародзіла Агнешку Рамашэўскую-Гузы званнем «Еўрапеец года-2013».
  • У 2010 г. Агнешка Рамашэўская-Гузы і тэлеканал «Белсат» уганараваная прэміяй – імя Ежы Гедройца.
  • У 2009 г. Агнешка Рамашэўская-Гузы разам з іншымі журналістамі каналу намінавалася на прэстыжныя прэміі – імя Ежы Гедройца ды імя Дар’юша Фікуса.
  • У 2008 г. галоўныя рэдактары і дырэктары найбуйнейшых польскіх медыяў намінавалі тэлевізію «Белсат» на прэмію імя Анджэя Вайцехоўскага.
  • У 2008 г. «Белсат» намінаваўся на Студэнцкую журналісцкую прэмію «Mediatory».

Пэндзлі замест аўтаматаў (рэж. Антось Цялежнікаў)

Фестываль Мастацтва факту (Торунь, Польшча 2016) – галоўная ўзнагарода ў катэгорыі “дакументальны фільм” – (Festiwal Sztuki Faktu, Toruń Polska 2016)

 

Сваё месца (рэпартажБез рэтушы”, рэж. Андрэй Куціла)

Галоўны прыз Міжнароднага фестывалю лакальных тэлеканалаў у Кошыцах (Славаччына 2015) – (Golden Beggar for the Best Local Television Program; International Festival of Local Televisions, Kosіce, Slovakia 2015)

Cпецыяльнае адзначэнне на міжнародным фестывалі «Black & White» (Порта, Партугалія 2015).

Спецыяльнае адзначэнне за выдатную рэжысуру на Міжнародным фестывалі дакументальнага і антрапалагічнага кіно ў Пярну (Эстонія 2015) – (Pärnu International Documentary and Anthropology Film FestivalSpecial mention for an excellent directing)

Бронзавая ўзнагарода 19га Міжнароднага дакументальнага фестываля Off Cinema у Познані (Польшча 2015) – (19th International Documentary Film Festival Off Cinema (Poznań, Polska) – Bronze Castle Prize/Brązowy Zamek i nagrodа pieniężnа w wysokości 3 000 zł za ciepły i pełen humoru porter zapomnianej białoruskiej prowincji).

Госці (рэж. Андрэй Куціла)

Найлепшы дакументальны фільм ў Нацыянальным конкурсе міжнароднага фестывалю «Лістапад» (Менск, Беларусь 2015)

Дыплом Міжнароднага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм „Magnificat” (Менск – Глыбокае, Беларусь 2015) за прафесійны паказ ролі і адказнасці асобы ў справах міласэрнасці.

Амерыканка. All included (рэж. Віктар Корзун)

Галоўная ўзнагарода на Міжнародным фестывалі ў Шчэціне (Польшча 2015) – (Szczecin European Film FestiwalNagroda Prezydenta Miasta Szczecina za najlepszy film w Konkursie Polskim SEFF ’15)

Адзначэнне на Міжнародным фестывалі лакальных тэлеканалаў у Кошыцах (Славаччына 2015) – (International Festival of Local Televisions (Kosice, Słovakia 2015)

Дыплом Міжнароднага  кінафестывалю “Кранограф” 2016 у галоўнай конкурснай праграме (Кішынёў, Малдавія) –  (IDFF Cronograf ).

Шчаслівыя людзі (рэж. Віктар Аслюк)

Удзел у конкурснай праграме міжнароднага фестывалю Cinema du reel (Парыж, Францыя 2015).

Удзел у конкурснай праграме міжнароднага фестывалю Miradasdoc (Гуля дэ Ісора, Канарскія астравы, Гішпанія 2015).

Каханне па-беларуску (рэж. Вячаслаў Ракіцкі, Андрэй Куціла)

Галоўная ўзнагарода на ІІ фестывалі “Мастацтва факту” Торунь, Польшча 2014 (II Festiwal Sztuki Faktu).

Сейбіт, рэж. Юрый Каліна, 2014 г., Польшча:

узнагарода на XII Міжнародным фестывалі праваслаўнага кіно «Пакроў» у Кіеве;

узнагарода Міжнароднага фестывалю праваслаўных фільмаў «Спатканне» (Обнінск, Расея);

Х Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat” (Менск – Глыбокае 2014)

  • Узнагарода Глыбоцкага райвыканкама за экраннае ўвасабленне адданасці хрысціянскай традыцыі  і адлюстраванне праўды жыцця.
  • Узнагарода Міжнароднага праваслаўнага кінафестывалю «ВСТРЕЧА» “За адлюстраванне хрысціянскіх каштоўнасцей сродкамі кінематографа і развіццё праваслаўнай культуры за мяжой”.

гран-пры на XX Міжнародным фестывалі лакальных тэлеканалаў. Кошыцэ, Славаччына, 2014 г.

 

Найвышэйшая мера, рэж. Сяргей Ісакаў, Юлія Хлашчанкова:

узнагарода ў конкурсе «Рэпарцёры для рэпарцёраў» для журналістаў з дзяржаваў «Усходняга партнёрства». 2012 г. Варшава.

Даволі! Да Волі…, рэж. Вячаслаў Ракіцкі і Андрэй Куціла:

узнагарода публікі за найлепшы дакументальны фільм на кінафестывалі OFF у харвацкім горадзе Опузэн, 2012 г.

Архімандрыт, рэж. Юрый Каліна

гран-пры XI-га Міжнароднага фестывалю хрысціянскага кіно ў грузінскай сталіцы;

перамога у варшаўскім фестывалі эмігранцкіх фільмаў «Emigra»;

узнагарода «За аператарскае майстэрства» на XI міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў «Кінолітопис», Кіеў, 2012;

узнагарода журы VIII міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграмаў «Magnificat», Менск, 2012;

першае месца ў намінацыі «Дакументальнае кіно» на Х міжнародным фестывалі праваслаўнага кіно «Покров», Кіеў, 2012;

узнагарода «Залаты мельхіёр» на VIII агульнапольскім конкурсе рэпарцёраў польскага радыё «Melchiory», 2012;

узнагарода «Бронзавы турань» на міжнародным фестывалі «Этнафільм», Чадца, Славаччына, 2012;

першая ўзнагарода ў намінацыі «Дакументальны фільм» на міжнародным дабрачынным фестывалі «Светлы анёл», Масква, 2012;

узнагарода міжнароднага фестывалю кінафільмаў і тэлепраграмаў «Радонеж», Масква, 2012.

Зямля, рэж.Віктар Аслюк:

першая ўзнагарода ў катэгорыі замежных кароткаметражных дакументальных фільмаў на Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно «Cinema du Reel» у Парыжы, 2012 г.

Каўчэг Заіра Азгура, рэж. Андрэй Куціла:

адмысловы дыплом журы на XVIII Міжнародным фестывалі лакальных тэлеканалаў «Залаты жабрак», 2012 г., Кошыцэ, Славаччына.

Званар, рэж. Кацярына Махава:

галоўная ўзнагарода ў катэгорыі «Прадзюсарская кампанія» на XVIII Міжнародным фестывалі лакальных тэлеканалаў «Залаты жабрак», 2012 г., Кошыцэ, Славаччына.

Рэаліці-шоу: выбары, рэж. Мікалай Ваўранюк:

галоўная ўзнагарода агульнапольскага конкурсу на Міжнародным фестывалі мастацтва рэпартажу «Camera Obscura» ў г. Быдгашч.

Лобатамія, рэж. Юры Хашчавацкі:

узнагароды на XXI Міжнародным кінафестывалі «Arsenals» у Рызе за найлепшы балтыйскі фільм і спецыяльная узнагарода фірмы «Nikon», 2011 г.;

узнагароды на IX Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў «Chronograf» Прыз глядацкіх сімпатыяў і адмысловы прыз журы за «экспрэсіўнасць аўтара і ягонае грамадзянскае сумленне». 2011 г.

Тры кіламетры да неба, рэж. Вольгі Дашук:

узнагарода за найлепшую рэжысуру VІI Мiжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграмаў «Magnificat’2011», Глыбокае – Менск.

Дзеці ксяндза Шаплевіча, рэж. Зоя Катовіч і Алена Антанішына:

прыз старшыні польскага Інстытуту нацыянальнай памяці (ІPN) у намінацыі «За ўвасабленне сапраўднага вобразу Пастыра ў беларускім кінематографе» на VІI Мiжнародным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграмаў «Magnificat’2011», Глыбокае – Менск.

Рабінзоны Мантсінсаары, рэж. Віктар Аслюк:

прэмія «Le Prix international de la Scam» – XXXI міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Cinéma du réel», Парыж, Францыя;

прэмія Грамадзянскага таварыства мультымедыйных аўтараў;

спецыяльная адзнака на 23-м міжнародным фестывалі тэлевізійнай прадукцыі ў Берліне;

конкурс пад патранатам Рады Еўропы і Еўрапейскага парламенту.

Сальда, аўт. Аляксей Мінчонак і Пётр Дзякоўскі:

прэмія ў катэгорыі «эканамічны бюлетэнь», прызнаная за «прафесіяналізм у крайне цяжкіх рэалізацыйных умовах», – XIV агульнапольскі агляд дакументальных формаў «Bazar», Познань, Польшча.

Галерэя Ады, рэж. Уладзімір Колас:

галоўная ўзнагарода – VIII міжнародны фестываль крэатыўных дакументальных фільмаў «Escales Documentaire», Ля-Рашэль, Францыя;

прыз «Залатая багіня» ў намінацыі «Нацыянальны характар» – Міжнародны фестываль тэлевізійных праграмаў і фільмаў «Залаты бубен», Ханты-Мансійск, Расея, верасень 2008 г.;

спецыяльная ўзнагарода ў катэгорыі «Найлепшы рэгіянальны нізкабюджэтны дакументальны фільм» – «Europa Prіx», Берлін, кастрычнік 2008 г. Конкурс праходзіць пад патранатам Рады Еўропы і Еўрапейскага парламенту.

Краіна светлых мрояў, рэж. Юрый Гарулёў:

гран-пры – Мультымедыйны фестываль «Польскія айчыны–2008», Чэнстахова, Польшча.

Сэрца за кратамі, рэж. Вольга Нікалайчык:

прыз «Залатая багіня» ў намінацыі «Публіцыстыка» – Міжнародны фестываль тэлевізійных праграмаў і фільмаў «Залаты бубен», Ханты-Мансійск, Расея, верасень 2008 г.

Атамны Астравец, рэж. Мікалай Ваўранюк:

«Ганаровае прызнанне» ў конкурснай праграме 36-га міжнароднага фестывалю фільмаў, прысвечаных тэме збалансаванага развіцця, Браціслава, Славаччына.

Пад прыцэлам улады, дак. фільмб рэж. Мікалай Ваўранюк і Томаш Януліс:

узнагарода ў катэгорыі фільм-рэпартаж у XV Агульнапольскім праглядзе дакументальных формаў BAZAR у Познані;

узнагарода прызнаная «за паказванне, наколькі важным, хоць і небяспечным ёсць вядзенне прыватнага бізнесу ў Беларусі».

ІзГоі, дак. фільм, рэж. Аляксандр Ступнікаў:

спецыяльная ўзнагарода на VII Міжнародным кінафестывалі «Габрэйскія матывы 2010»;

стужку ўзнагародзілі «за гістарычную праўду пра тое як габрэйскія патрыёты са зброяю ў руках змагаліся супраць гітлераўцаў».

Днюка, дак. фільм, рэжю Андрэй Куціла і Аляксандар Налівайка:

першая ўзнагарода на IV Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў «TRANZYT» у Познані, 2011 г.;

узнагароды » у дзвюх намінацыях на XVII Міжнародным кінафестывалі «Лістапад». За найлепшы неігравы фільм паводле Гільдыі кінакрытыкаў і кінаведаў Беларускага Саюза Кінематаграфістаў. Другая ўзнагарода – гэта дыплом журы маладога неігравога кіно «за ўніверсальнасць рэжысёрскай прафесіі». 2010 г.;

узнагарода за найлепшы дакументальны фільм на V-м Міжнародным Фестывалі Незалежнага Кіно. Львоў, Украіна, 2010 г.;

галоўная ўзнагарода – «Залаты Жабрак для найлепшага рэгіянальнага тэлеканалу» у конкурсе XVI міжнароднага фестывалю рэгіянальных тэлевізіяў, Кашыцы, Славччына;

узнагарода прызнаная «за спосаб рэпрэзентацыі часам жудаснай рэчаіснасці штодзённага жыцця ў Беларусі ды за выдатны выбар герояў і здымкі».