Ціск уладаў

 

У тэлевізійнай сферы «Белсат» зламаў манаполію дзяржаўнага ТБ на рэпрэзентацыю падзеяў у Беларусі. Сярод іншага, таму тэлеканал і яго журналістаў пераследуюць улады. У снежні 2009 г. «Белсат» ужо другі раз атрымаў адмову ў рэгістрацыі афіцыйнага прадстаўніцтва каналу ў Менску. Журналісты, пазбаўленыя такім чынам магчымасці працаваць з афіцыйнай акрэдытацыяй, сталі аб’ектам сталага ціску з боку КГБ, міліцыі ды пракуратуры Беларусі. У лютым 2010 г. суд у Менску асудзіў нібыта за хуліганства на 10 дзён арышту Івана Шульгу, незалежнага беларускага журналіста, які супрацоўнічае з «Белсатам». Раней міліцыя спрабавала ўварвацца ў кватэру, якую займае прадстаўнік «Белсату». Штодзённаю практыкаю сталі выклікі нашых супрацоўнікаў на допыты, канфіскацыя знятых матэрыялаў, адмова ва ўездзе ў Беларусь.

Дадзеныя за травень 2016 г.

У выніку падзеяў, якія разгарнуліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года, значна ўзмацніліся рэпрэсіі: чацвярых супрацоўнікаў «Белсату» затрымалі ды пакаралі арыштам (Франак Вячорка, Таццяна Бублікава, Цімафей Каспяровіч і Зміцер Саўка), не кажучы ўжо пра ператрусы, допыты, знішчанае абсталяванне і ўзлом менскага офісу тэлеканалу, здзейснены «невядомымі зламыснікамі». Досвед і крэатыўнасць калектыву дазволілі нам імгненна зарэагаваць у праграмах на жорсткае здушэнне рэжымам акцыяў пратэсту супраць масавай фальсіфікацыі выбараў. Сітуацыя ў Менску змусіла нас гнутка змяніць стратэгію і хутка запусціць новыя праграмы, у якіх адлюстроўваюцца бягучыя падзеі.

Цяпер журналісты, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», атрымліваюць з пракуратуры афіцыйныя папярэджанні за супрацу з незарэгістраваным замежным тэлебачаннем. У сакавіку 2012 года журналіст «Белсату» Міхась Янчук трапіў у спіс асобаў, якім забаронена пакідаць краіну.

Нягледзячы на гэта, на сённяшні момант праграму «Белсату» ствараюць 70 супрацоўнікаў і сталых працаўнікоў у Польшчы ды 120 супрацоўнікаў у Беларусі. Праграмы здымаюцца ў Менску, Варшаве, Беластоку, Вільні ды Празе.

Напрацягу сваёй дзейнасці тэлеканал зарганізаваў курсы для каля 300 беларускіх журналістаў і тэлеаператараў. Сетка супрацоўнікаў у Беларусі разраслася да дзесяці гарадоў: Бабруйск, Баранавічы, Берасце, Віцебск, Ворша, Гомель, Горадня, Ліда, Менс

Дадзеныя за травень 2016 г.