Сяргей Будкін

Аўтар праграмы «Belsat Music Live»

Нарадзіўся 23.02.1982 у Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі калегіум па спецыяльнасці «журналістыка», курс «Carrier and Personal Development» у Wake Technical Community College (ЗША). Заснавальнік і кіраўнік музычнага парталу TuzinFM.by (з 2003 года). Сузаснавальнік праекту Experty.by (2008–2018). Вядоўца аўтарскіх праграмаў на радыё. Аўтар і рэалізатар вялікай колькасці культурніцкіх праектаў.

З «Белсатам» супрацоўнічаю з 2009 года: як аўтар, сцэнарыст, вядоўца. Сярод ажыццёўленых тэлепраектаў – «Новае пакаленне на Новы год», д/ф «Ненаўмысны шэдэўр», «Belsat Music Live», «10 год прыгод».